Эдвард Вернан
Эдвард Вернан | |
---|---|
Edward Vernon | |
| |
Мянушка | Old Grog |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1684[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 кастрычніка 1757[1][2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | James Vernon[d] |
Маці | Mary Buck[d][3] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Вялікабрытанія |
Род войскаў | Каралеўскі флот |
Гады службы | 1700—1746 |
Званне | адмірал |
Камандаваў |
Вест-Індская станцыя, эскадра Паўночнага мора |
Бітвы/войны | Вайна за вуха Джэнкінса, штурм Картахены (Вест-Індыя) |
У адстаўцы | член Парламента ад Іпсвіча |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдвард Вернан (англ.: Edward Vernon; 12 лістапада 1684 — 30 кастрычніка 1757) — брытанскі адмірал, які камандаваў флотам падчас няўдалай вайны з іспанцамі (1739—1742).
Вернан актыўна ўдзельнічаў у парламенцкім жыцці Англіі з 1722 года да самай смерці. Ён быў адным з тых парламентарыяў, якія насуперак міралюбным памкненням урада Уолпала, раздулі эпізод з вухам Джэнкінса ў casus belli. Пасля абвяшчэнне вайны ён асабіста накіраваўся ў Вест-Індыю і авалодаў Партабела на панамскім узбярэжжы.
У 1741 годзе Вернан на 186 караблях з 27 000 маракоў аблажыў Картахену на паўднёваамерыканскім узбярэжжы. Гэта маштабная высадка (самая буйная за ўсё XVIII стагоддзе) пацярпела паражэнне: англічане былі разбіты іспанскім гарнізонам пад камандаваннем «паўчалавека» — аднавокага, аднарукага і кульгавага Бласа дэ Леса. Вестка пра паражэнне прымусіла Уолпала сысці ў адстаўку.
Вернан быў празваны маракамі «старым Грогам» за тое, што нязменна насіў фаевы камзол (англ.: gragram). Каб пазбегнуць п’янства на караблях ён загадаў разводзіць ром вадой з лімонным сокам (як потым высвятлілася, які таксама прадухіляў захворванне цынгой). Так нарадзіўся новы напой, названы ў гонар адмірала грогам.
Брат Джорджа Вашынгтона, які служыў пад кіраўніцтвам Вернана, назваў яго імем сямейнае памесце Маўнт-Вернан.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Фінскі піўны канцэрн «Fyynikki» выпускае марку піва «Amiraali», на этыкетках якой намаляваны адмірал.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Admiral Edward Vernon // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edward Vernon // GeneaStar
- ↑ Lundy D. R. The Peerage